Беларускі асілак Дзмітрый Белайц усталяваў новы сусветны рэкорд, ссунуўшы з месца 15 трохвосевых цягачоў "МАЗ", выбудаваных у адну калону.
Устанаўленне рэкорду прымеркавана да 75-годдзя Мінскага аўтамабільнага завода, якое ў гэтыя дні адзначае прадпрыемства.
Асілак зрушыў з месца і працягнуў на адлегласць 7,20 м 15 злучаных паміж сабой грузавікоў "МАЗ" за 1 хвіліну з невялікім. Маса ўсёй калоны цягачоў склала 157,5 т.
Звязда, 9 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/60/49166
Текущая дата: 20.11.2024