Дзяржкамваенпрам у 2024 годзе па-ранейшаму будзе канцэнтравацца на напрамках, па якіх у беларускага ВПК ёсць кампетэнцыі. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад калегіяй "Аб выніках дзейнасці Дзяржкамваенпрама і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у 2023 годзе і задачах на 2024 год".
"Адназначна вельмі шмат увагі будзе ўдзяляцца такім напрамкам, як ракетабудаванне і барацьба з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. На сёння гэта ключавое", - сказаў Дзмітрый Пантус.
Старшыня Дзяржкамваенпрама адзначыў, што ў частцы паражэння нізкалётных беспілотных лятальных апаратаў было прынята рашэнне працаваць над стварэннем комплексу на новых прынцыпах паражэння.
9 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
9 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/8/72553
Текущая дата: 18.11.2024