Падчас візіту ў Беларусь егіпецкай ваеннай дэлегацыі быў пацверджаны намер бакоў развіваць супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі ваенных кадраў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Завяршыўся візіт у Беларусь егіпецкай ваеннай дэлегацыі на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі і ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Арабскай Рэспублікі Егіпет генерал-маёрам Асамам Махамедам Салахам Нагой.
25 красавіка на ваенным факультэце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі адбылася сустрэча дэлегацыі з начальнікам упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл палкоўнікам Андрэем Клішэвічам. Таксама прадстаўнікі егіпецкай дэлегацыі наведалі Ваенную акадэмію і ваенны факультэт у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Бакі падвялі вынікі і намецілі перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі ваенных кадраў.
Звязда, 26 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/1/73827
Текущая дата: 22.12.2024