Асноўная задача — стварыць глабальнае кам`юніці дзяцей і іх педагогаў, неабыякавых да перадавых тэхналогій і вынаходніцтва.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі ініцыятыў навучэнцаў і педагогаў у вывучэнні крэатыўнага праграмавання на візуальнай мове Scratch і ўключэння дзяцей і моладзі ў інавацыйныя інжынерныя праекты.
У гэтым годзе нацыянальныя адборачныя этапы алімпіяды пройдуць у фармаце завочнага конкурсу па двух дысцыплінах: Scratch і Scratch + ROBBO. Удзельнікі будуць спаборнічаць у стварэнні аніміраваных гісторый, камп`ютарных гульняў, робатаў, віртуальных «разумных» дамоў, а таксама электронных адукацыйных рэсурсаў па вывучэнні візуальнай мовы праграмавання Scratch. Конкурсныя заданні залежаць ад узроставай катэгорыі ўдзельніка і абранай дысцыпліны.
Прыём конкурсных работ скончыцца 5 мая. Сярод іх вызначаць фіналістаў, якія прадставяць Беларусь у верасні ў фармаце «жывых» спаборніцтваў інтэрнацыянальных каманд у Хельсінкі.
У Scratch-алімпіядзе няма гатовых заданняў, формул або дакладных адказаў. Удзельнікі распрацоўваюць арыгінальныя ідэі і праекты. Журы ацэньвае іх унікальнасць, якасць увасаблення, ступень прапрацоўкі, арганізатарскія і камунікатыўныя здольнасці кожнага з членаў каманд.
У рамках спаборніцтваў школьнікі не проста правяраюць свае прадметныя веды ў галіне праграмавання на Scratch, але і вучацца крэатыўнасці, праектнаму мысленню і ўзаемадзеянню ў камандзе, удасканальваюць навыкі працы з інфармацыйнымі тэхналогіямі на прыкладзе рэальных задач, а таксама пераасэнсоўваюць сённяшнія падыходы да вырашэння глабальных сацыяльных і экалагічных праблем.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра алімпіяду, дысцыпліны і намінацыі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.
Scratch — гэта адкрытая візуальная мова праграмавання, зразумелая дзецям. З яе дапамогай можна праграмаваць уласныя інтэрактыўныя гісторыі, гульні і анімацыю і дзяліцца сваімі творамі з іншымі прадстаўнікамі інтэрнэт-супольнасці.
Надзея Нікалаева
Звязда, 21 красавіка 2021
Звязда, 21 красавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/11/58904
Текущая дата: 23.12.2024