Беларуская алімпійская акадэмія пачынае новы праект "Марафон алімпійскай адукацыі". У ім прымуць удзел педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі, дзеці і іх бацькі, паведаміл ў прэс-службе НАК Беларусі.
"У вас ёсць магчымасць акунуцца ў неверагодна захапляючы свет алімпійскага руху ад яго вытокаў да цяперашняга часу. На фінішнай прамой адукацыйнага праекта вы адчуеце сябе сапраўдным пераможцам!", - гаворыцца ў паведамленні.
Спартыўны адукацыйны праект "Марафон алімпійскай адукацыі" пройдзе з сакавіка па снежань 2021 года. Ён уключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў. Самых актыўных удзельнікаў чакае запрашэнне на мерапрыемства пад назвай "Рэспубліканская канвенцыя па алімпійскай адукацыі", дзе будуць падведзены вынікі праекта, уручаны прызы і памятныя сувеніры, а таксама арганізаваны майстар-класы ад вядучых спецыялістаў краіны.
24 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
24 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/11/59135
Текущая дата: 23.11.2024