Белорусский портал в Казахстане

Беларусь пазычыць 90 мільёнаў еўра на рамонт 220 школ



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №353, якой зацверджана пагадненне аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, інфармуе прэс-служба беларускага лідара.

Прадугледжваецца, што ў 2019-2025 гадах будзе прыцягнута дадатковая пазыка ў памеры 90 млн еўра для фінансавання праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь", які рэалізуецца з 2016 года ў адпаведнасці з аналагічным пагадненнем.

Атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на правядзенне рэканструкцыі і капітальнага рамонту шэрагу ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх аснашчэнне сучасным абсталяваннем, удасканаленне інфармацыйнай сістэмы кіравання ў сферы адукацыі.

Плануецца адрамантаваць не менш за 220 школ ва ўсіх абласцях краіны. Акрамя таго, будуць рэалізаваны пілотныя праекты па стварэнні ў школах умоў для прадастаўлення сацыяльна-культурных паслуг насельніцтву ў Віцебскай вобласці, а таксама па стварэнню цэнтраў інавацыйнага развіцця ў школах Магілёўскай вобласці

Звязда, 24 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/16/49978
Текущая дата: 23.12.2024