Спецыяльна для вучняў з 6-га па 11-ты клас Расійскі новы ўніверсітэт распрацаваў дыстанцыйны фармат інтэлектуальных гульняў, удзел у якіх цалкам бясплатны.
15 траўня для ўсіх школьнікаў Расіі і СНД арганізуецца "Вялікая геаграфічная гульня", мэта якой прыцягненне моладзі да інтэлектуальных гульняў і развіццё крытычнага мыслення.
Пачатак гульні ў 15:00 па маскоўскім часе, працягласць — 40-45 хвілін.
Згуляць у “Вялікую геаграфічную гульню” змогуць каманды школ і каледжаў, якія ўжо ўдзельнічаюць у гульнях Школьнай лігі, а таксама новыя каманды, якія зарэгіструюцца на сайце https://igames.team не пазней, чым за гадзіну да старту гульні.
Расійскі новы ўніверсітэт запрашае школьныя каманды далучацца да інтэлектуальнага трыятлону і ўступаць у Школьную лігу. Інтэлектуальны трыятлон — гэта сістэма камандна-індывідуальных спаборніцтваў, якія стымулююць дапытлівае, даследчае стаўленне да свету, павышаюць цікавасць да заняткаў навукай, развіваюць навыкі пошуку і аналізу інфармацыі, крытычнага мыслення і каманднай працы.
Гульні праходзяць на платформе, створанай пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па справах моладзі.
Усе пытанні і заданні гульняў распрацаваныя ў Расійскім новым універсітэце і з`яўляюцца ўнікальнымі. Яны разлічаны на ўзрост ігракоў ад 14 да 18 гадоў. У гульнях Школьнай лігі акрамя расійскіх падлеткаў могуць прымаць удзел каманды рускамоўных навучэнцаў з краін СНД і іншых краін, якія зарэгіструюцца на сайце.
Далучыцца да дыстанцыйных гульняў можна перад любой гульнёй сезону. Усяго ў сезоне 2019 года Школьнай лігі прадугледжана 7 дыстанцыйных тэматычных гульняў, а чэмпіён лігі вызначыцца па выніках сёмай, лістападаўскай гульні. На сённяшні дзень для ўдзелу ў “Вялікай геаграфічнай гульні” зарэгістраваліся больш як 200 каманд. Гэта гульня стане другой у сезоне Школьнай лігі. Першая прайшла 12 красавіка і была прысвечана Дню касманаўтыкі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 14 траўня 2019
Звязда, 14 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/17/48001
Текущая дата: 24.12.2024