Белорусский портал в Казахстане

Сертыфікацыйны цэнтр па французскай мове адкрыўся ў БДУ



У БДУ можна будзе атрымаць сертыфікат, які пацвярджае валоданне французскай мовай дзелавых зносін, турызму, гасцінічнай гаспадаркі, рэстараннага бізнесу і інш.

Цэнтр стаў першай у Беларусі прафесійнай сертыфікацыйнай установай па правядзенні міжнародных экзаменаў і выдачы дыплома Гандлёва-Прамысловай Палаты Парыжа (ГППП). Усе экзаменацыйныя заданні распрацоўваюцца ГППП і размяркоўваюцца ў залежнасці ад прафесійных мэтаў сушукальніка.


Таксама на базе цэнтра будзе арганізавана тэсціраванне TEF для вызначэння ўзроўню валодання французскай мовай і курсы па яе вывучэнні.

Выкладчыцкі склад установы прадстаўлены высокакваліфікаванымі супрацоўнікамі, якія маюць спецыяльную акрэдытацыю. Заняткі будуць арганізаваныя ў абсталяваных сучаснай камп`ютарнай тэхнікай аўдыторыях. Фонд вучэбнай літаратуры прадстаўлены арыгінальнымі распрацоўкамі, практыка-арыентаванымі праграмамі. Асноўны акцэнт у навучанні французскай мове будзе зроблены на яе практычным прымяненні ў паўсядзённым жыцці і прафесійнай сферы.

Надзея Нікалаева
Звязда, 15 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/17/48026
Текущая дата: 24.12.2024