Белорусский портал в Казахстане

Інтэрактыўны друкаваны дапаможнік па фізіцы распрацавалі ў Ліцэі БДУ



Дапаможнік дапаможа абітурыентам падрыхтавацца да здачы цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы. Аўтарам унікальнага падручніка з`яўляецца намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ігар Варакса.

Серыя ўключае 11 дапаможнікаў, якія змяшчаюць каля 1,5 тысячы сістэматызаваных па тэмах і ўзроўні складанасці заданняў па фізіцы. Гэта матэрыялы, якія прапаноўваліся абітурыентам на цэнтралізаваным і рэпетыцыйным тэсціраваннях у перыяд з 2003 па 2018 год. У новым выданні сабраная база заданняў за гэты перыяд з усімі змяненнямі па раздзелах фізікі: “Законы захавання. Гідрастатыка”, “Дынаміка”,”Кінематыка”,” Асновы МКТ”, ”Тэрмадынаміка”, “Электрастатыка”,” Пастаянны ток”,” Магнітнае поле”,” Ваганні і хвалі”,”Оптыка” і “Квантавая механіка”.

Адметнасцю дапаможнікаў з`яўляецца выкарыстанне ў іх тэхналогіі дапоўненай рэальнасці. Кожнай задачы ў падручніках прысвоены QR-код. Ён перанакіроўвае чытача да дадатковых матэрыялаў, відэарашэння або анлайн-формы з тлумачэннем алгарытму выканання. Усяго ў серыі змяшчаецца больш за 60 гадзін відэа.

Падрыхтоўка да ЦТ па дадзеных дапаможніках уключае выкарыстанне бясплатнага анлайн-дадатку плюс абітурыентам прапануецца звярнуцца да электроннага рэсурсу на серверы дыстанцыйнага навучання Ліцэя БДУ. Там, паўтарыўшы тэорыю, карыстальнікі могуць прайсці абагульняючыя тэсты па раздзеле. У завяршэнне ўсяго курсу абітурыенты выконваюць выніковае тэсціраванне, набліжанае па форме да ЦТ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 1 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/18/46966
Текущая дата: 23.11.2024