Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 лютага, заслухоўваючы даклад аб перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.
"Мы дамовіліся аб тым, што, пачынаючы са школьных праграм і заканчваючы вузаўскімі, дзе толькі магчыма памяняем гэтыя праграмы, выключым усё лішняе, пакінем патрэбнае. І крытэрыем тут будзе наша жыццё, рэчаіснасць, якая будзе патрабаваць ад будучага спецыяліста тых ці іншых навыкаў, тых ці іншых ведаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што яму даводзіцца кожны дзень сутыкацца са школьнымі праграмамі, таму ён бачыць усе недахопы. "Здаецца, матэматыкаў адных толькі рыхтуем. Давайце гаварыць шчыра, не хачу быць рэтраградам: нам, напэўна, менш за ўсё ў краіне патрэбна матэматыкаў. Паняцці ў матэматыцы (у школьнікаў.) павінны быць, таму што мы ў жыцці заўсёды сутыкаемся з матэматыкай. Але ў вялікіх матэматыках патрэбнасць менш за ўсё", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, вялікіх матэматыкаў шмат быць у прынцыпе не можа. Гэта, на яго думку, рэдкасць. "А мы пад гэту рэдкасць пачынаем касіць. У школе матэматыку пачынаем выкладаць так, што адпужваем дзяцей ад гэтай матэматыкі, ад вучобы, - заўважыў Прэзідэнт. - Я не хачу, каб матэматыкі пакрыўдзіліся на мае разважанні, я нічога дрэннага пра іх не сказаў. Але яшчэ раз паўтараю: матэматык - гэта рэдкасць. Давайце рыхтаваць матэматыкаў дзе-небудзь на факультатыве, але ў асноўным - у ВНУ. А мы пачынаем універсітэцкія праграмы перакідваць у школу. Навошта вы гэта робіце?"
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ёсць і іншыя прадметы, праграмы па якіх выбудаваны няправільна. У прыклад ён прывёў біялогію, на якой ледзь ці не палову навучальнага года могуць падрабязна вывучаць чарвякоў. Хоць, калі школьнік не збіраецца станавіцца біёлагам, гэтыя веды ў жыцці яму проста не спатрэбяцца. Прэзідэнт расказаў і аб сваім стаўленні да падручнікаў, падкрэсліўшы, што іх таксама неабходна абнаўляць у адпаведнасці з новымі праграмамі.
"Падручнікі - гэта ікона, гэта святое. Я як педагог па адукацыі стаўлюся да падручніка, як да іконы нават у сучасным жыцці, калі кніга не стала патрэбнай, надзённай для людзей: інтэрнэт і іншае... Адно другое, праўда, не выключае. Але для мяне кніга як была іконай, так і засталася. А падручнік на парадак вышэй, чым звычайная кніга, нават самая каштоўная, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - І нам з гэтых пазіцый трэба было падысці да падручнікаў, і перш за ўсё ў школе". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяцей трэба навучыць цаніць падручнікі, а змест і якасць выданняў павінны быць на вышэйшым узроўні. Такія ж падыходы павінны прымяняцца і да вузаўскіх дапаможнікаў, звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Але з ВНУ прасцей: студэнт павінен сам умець шукаць веды, пачынаючы ад падручнікаў і заканчваючы інтэрнэтам, якімі-небудзь манаграфіямі, навуковымі працамі. Але ўсё роўна падручнік - гэта асноўнае, гэта кніга, на падставе якой студэнт арыентуецца ў матэрыяле", - рэзюмаваў ён.
1 лютага 2019, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/19/46763
Текущая дата: 24.12.2024