Аб гэтым расказаў старшыня Цэнтральнага савета арганізацыі генерал-маёр запасу Андрэй Некрашэвіч.
Андрэй Некрашэвіч адзначыў, што ДТСААФ прадаўжае развіваць розныя напрамкі дзейнасці.
"Акрамя спартыўнага складніка, развіццё дрон-рэйсінгу дасць магчымасць падрыхтаваць будучых аператараў БПЛА для Узброеных Сіл і іншых арганізацый. Толькі да канца гэтага года мы плануем адкрыць 10 секцый па ўсёй краіне", - адзначыў прадстаўнік ДТСААФ.
У наступным годзе ў кожнай вобласці з`явіцца яшчэ па два аддзяленні дрон-рэйсінгу.
"Такім чынам, мы зможам базава рыхтаваць каля тысячы аператараў штогод. Гэта адпавядае нашай галоўнай задачы - садзейнічанню арміі", - сказаў на заканчэнне Андрэй Некрашэвіч.
4 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
4 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/2/73517
Текущая дата: 23.11.2024