Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.
Савет міністраў прыняў адпаведную пастанову № 528 12 ліпеня. "Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання спартсменаў да далейшага дасягнення высокіх спартыўных вынікаў і стварэння эфектыўных умоў арганізацыі навучальна-трэніровачнага працэсу", — адзначыла прэс-служба.
Стыпендыі ўсталёўваюцца на адзін год і выплачваюцца штомесяц. Падставай для іх атрымання з`яўляюцца дасягненні спартсменамі на афіцыйных спартыўных мерапрыемствах запланаваных або вышэйшых вынікаў у выпадку, калі ім не прызначаная імянная стыпендыя прэзідэнта Беларусі або Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Так, за 9—32-е месцы на Алімпійскіх і 4—8-е месцы на Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульнях стыпендыя можа скласці да 40 тарыфных ставак першага разраду, за 4—8-е месцы на Еўрапейскіх гульнях і 9—16-е — на чэмпіянатах свету — да 30 тарыфных ставак першага разраду. За 4—6-е месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод моладзі, Кубку Дэвіса, Кубку федэрацый — ад 15 да 25 тарыфных ставак першага разраду. За 1—3-е месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах — ад 5 да 15 тарыфных ставак першага разраду.
Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам даручана прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы.
Дакумент уваходзіць у сілу 19 ліпеня.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2018
Мінск, 13 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/20/44166
Текущая дата: 24.12.2024