Аб гэтым заявіла намеснік прэм`ер-міністра, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ўступнымі іспытамі ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах Наталля Качанава, наведваючы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.
Наталля Качанава адзначыла, што склад і паўнамоцтвы дзяржкамісіі зацверджаны ўказам Прэзідэнта. Асноўная функцыя дзяржкамісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў заключаецца ў стварэнні роўных умоў для абітурыентаў, абароне інтарэсаў і правоў грамадзян, якія маюць намер паступаць ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
"Сістэма, якая была створана, дае свае вынікі. Кожны кіраўнік навучальнай установы, дзе праходзіць ЦТ, разумее меру сваёй адказнасці. Гэта напрацавана гадамі, што дае магчымасць працаваць вельмі сумленна, адкрыта, прыстойна. Мне здаецца, ні ў каго нават не ўзнікае думак наконт таго, што можна парушыць заканадаўства ў гэтым плане", - сказала старшыня дзяржкамісіі.
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка сёння з`яўляецца адным з пунктаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Усяго ЦТ па беларускай мове ў краіне плануюць прайсці больш за 22 тыс. абітурыентаў, адзначыла Наталля Качанава.
Усе члены дзяржаўнай камісіі цяпер знаходзяцца ў замацаваных за імі навучальных установах. У тых месцах, дзе праходзіць ЦТ, захоўваецца прапускны рэжым. У кожнага члена дзяржкамісіі ёсць пасведчанне, пасля прад`яўлення якога ён мае права зайсці ў навучальную ўстанову.
Наталля Качанава прыбыла ў ВНУ, каб асабіста азнаёміцца з ходам правядзення ЦТ, у прыватнасці, даведацца, якая інфармацыя даведзена да абітурыентаў, якія аўдыторыі для гэтага выдзелены. У размове з абітурыентамі перад правядзеннем ЦТ Наталля Качанава яшчэ раз папярэдзіла іх аб тым, што выкарыстоўваць у ходзе іспытаў розныя прылады сувязі катэгарычна забаронена.
Беларуская мова - першы іспыт з шэрага прадметаў ЦТ, якія прапанавана здаць абітурыентам для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі. Іспыт стартаваў па ўсёй краіне адначасова - у 11.00.
13 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/25/35946
Текущая дата: 24.11.2024