У Беларусі распрацаваны новыя праграмы па ўсіх навучальных прадметах з 1 па 11 клас. Яны будуць уводзіцца паэтапна.
Уся ж лінейка будзе ўведзена ў 2021/2022 навучальным годзе, паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА па пытаннях падрыхтоўкі да новага навучальнага года і Рэспубліканскага педагагічнага савета дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Сяргей Важнік.
Цяпер праведзена вялікая работа ў галіне абнаўлення зместу агульнай сярэдняй адукацыі. У цэлым змяненні зведалі 233 навучальныя праграмы. Дырэктар інстытута расказаў, што ў новых праграмах зменшаны аб`ём тэарэтычнага матэрыялу, ён адаптаваны з улікам узроставых асаблівасцей вучняў, а таксама выключана складаная тэрміналогія.
"У сувязі з тым, што вучань, які скончыў 9 класаў, павінен ведаць асноўны змест таго ці іншага прадмета, сфарміравана адносная завершанасць зместу праграм 5 і 9 класаў. Праграмы пераглядаюцца з пункту гледжання пераемнасці і ўпершыню з пункту гледжання міжпрадметных сувязей, узмоцнены практыка-арыентаваны змест праграм, пры захаванні яго фундаментальнасці і сістэмнасці", - растлумачыў Сяргей Важнік.
"Вельмі важна, каб вучань не проста атрымліваў веды, але і вучыўся сам іх здабываць і прымяняць на практыцы ў розных жыццёвых сітуацыях. Пры гэтым вучні павінны авалодваць практычнымі ўменнямі і навыкамі, якія неабходны ў штодзённым жыцці", - падкрэсліў дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі.
У сваю чаргу намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка адзначыла, што па новых праграмах у наступным годзе будуць працаваць 1 і 2, 5 і 6, 10 і 11 класы.
У Беларусі распрацаваны новыя праграмы па ўсіх навучальных прадметах з 1 па 11 клас. Яны будуць уводзіцца паэтапна.
7 ліпеня 2016, Мінск
Ганна Панкратава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/25/36360
Текущая дата: 25.12.2024