Белорусский портал в Казахстане

Беларуска заваявала "срэбра" на VI Міжнароднай алімпіядзе праектаў па навакольным асяроддзі ў Кеніі



Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.

Срэбны медаль на VI Міжнароднай алімпіядзе праектаў па навакольным асяроддзі "Залаты клімат", якая прайшла ў Найробі (Кенія), атрымала навучэнка Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Ульяна Быкава.

Усяго на алімпіядзе было прадстаўлена 120 праектаў з больш як 30 краін, абарона якіх праходзіла ў 6 катэгорыях: "Энергія", "Прыродаахоўнае праектаванне", "Навакольнае асяроддзе", "Інжынерыя", "Сельская гаспадарка", а таксама асобна ў катэгорыі "Юніёры" для вучняў узроставай групы 11-14 гадоў.

Беларусь на алімпіядзе была прадстаўлена ўпершыню ў катэгорыі "Навакольнае асяроддзе". Ульяна Быкава прапанавала на суд журы праект пад назвай "Ацэнка магчымасці глыбіннага культывавання і прадукцыйнасці міцэлію некаторых базідыяльных лекавых макраміцэтаў на адходах харчовай вытворчасці".

Навуковы кіраўнік праекта - педагог дадатковай адукацыі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, кіраўнік навуковага аб`яднання Алеся Шэвелева. Праект беларускі атрымаў высокую ацэнку журы алімпіяды, быў удастоены сярэбранага медаля. Алімпіяда па праекце Golden climate праходзіць кожны год, пачынаючы з 2011 года.

5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/26/35449
Текущая дата: 25.12.2024