Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўзмацніла патрабаванні да выкарыстання ў харчаванні сасісак і каўбас у дзіцячых садах



Гэта прадугледжана пастановай ведамства нумар 67 ад 3 мая 2016 года.

Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла патрабаванні да выкарыстання сасісак і каўбас у харчаванні дашкольнікаў.

"Дакументам уносяцца змяненні, якія датычацца абмежавання выкарыстання ў харчаванні выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі вараных каўбас і сасісак", - сказалі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Тут растлумачылі, што папярэдняй рэдакцыяй пастановы было прадугледжана выкарыстанне ў харчаванні дашкольнікаў сасісак першага і вышэйшага гатунку.

Цяпер размова ідзе толькі аб прадукцыі вышэйшага гатунку або з маркіроўкай "Для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту". Пры гэтым змяненні не закранулі колькасныя характарыстыкі - дзеючыя нормы спажывання вараных каўбас і сасісак у дашкольных установах і так мінімальныя.

Для дзяцей да 3-х гадоў - гэта 5 г у дзень (гэта значыць адна сасіска ў два тыдні), ад 3 да 7 гадоў - 10 г (адна сасіска ў тыдзень).

5 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/26/35467
Текущая дата: 25.12.2024