Такое меркаванне выказала 12 жніўня намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Наталля Качанава падчас сустрэчы з дзецьмі з КНР, якія прыехалі на аздараўленне ў Нацыянальны дзіцячы цэнтр "Зубраня".
Як паведаміла прэс-служба ўрада, Качанава заявіла, што "візіт кітайскіх дзяцей у Беларусь стаў магчымы дзякуючы сяброўскім адносінам паміж абедзвюма краінамі, а таксама дамоўленасцям, дасягнутым паміж кіраўнікамі дзяржаў". Летась з такім візітам у Кітай ездзілі беларускія дзеці. Паводле меркавання віцэ-прэм`ера, такія сяброўскія візіты дзяцей "стануць добрай традыцыяй".
Намеснік прэм`ер-міністра спадзяецца, што "візіт у Беларусь спадабаецца кітайскім дзецям і многія захочуць вярнуцца, каб сустрэцца з сябрамі, якіх яны тут знойдуць, а магчыма — і прадоўжыць вучобу ў нашай краіне".
Кітайскія дзеці знаходзяцца ў Беларусі з 10 па 19 жніўня. У праграме адпачынку не толькі аздараўленчыя працэдуры. Для іх падрыхтавана насычаная праграма: дзеці будуць удзельнічаць у адукацыйных, забаўляльных мерапрыемствах. Таксама для іх арганізуюць азнаямленне з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
Мінск, 13 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/29/32357
Текущая дата: 26.12.2024