"Не ведаю, як вашы дзеці, але я планую, што мае дзеці будуць жыць у гэтай краіне, на гэтай зямлі. У нас цудоўная краіна", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 14 жніўня Мінскі завод колавых цягачоў.
Афіцыйны лідар, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, лічыць, што ў Беларусі можна атрымаць добрую адукацыю. "І не верце таму, што ў нас адукацыя кепская. Нашых людзей, спецыялістаў з рукамі-нагамі гатовыя пасля ВНУ забраць да сябе. А мы іх утрымліваем. Дык калі кепская адукацыя, што ж вы бераце? І паглядзіце, колькі іншаземцаў вучыцца. Вось гэта трэба берагчы, гэта трэба цаніць", — заявіў ён.
"Наша галоўная задача — пераканаць нашых дзяцей, каб яны не думалі, што там, "за бугром", лепш, — прызнаўся Лукашэнка. — Лепш крыху бядней, але на сваёй зямлі. Ты будзеш усім забяспечаны і абаронены. Прынамсі, гэта задача дзяржавы".
БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2015
Мінск, 14 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/29/32394
Текущая дата: 26.12.2024