Белорусский портал в Казахстане

Уладзімір Макей расказаў выкладчыкам і студэнтам МДЛУ пра рэалізацыю шматвектарнай знешняй палітыкі Беларусі



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 кастрычніка выступіў перад выкладчыкамі і студэнтамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Міністр павіншаваў педагагічны калектыў МДЛУ з Днём настаўніка і Міжнародным днём перакладчыка. Адзначыў, што праца выкладчыкаў замежных моў спрыяе разнастайным міжнародным сувязям і кантактам, дазваляе размаўляць з усім светам на "адной мове", разумець і быць зразуметымі партнёрамі Беларусі і служыць на карысць людзей, грамадства і дзяржавы. 

Міністр расказаў пра дыпламатычнае прасоўванне Беларусі па ўсім свеце, рэалізацыю яе шматвектарнай знешняй палітыкі, што грунтуецца на нацыянальных інтарэсах, паведамляе прэс-служба МЗС.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/29/32858
Текущая дата: 24.11.2024