Цэнтр азербайджанскай мовы і культуры адкрыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
У адкрыцці цэнтра прынялі ўдзел рэктар Азербайджанскага ўніверсітэта моў Камал Абдулаеў, рэктар МДЛУ Наталля Лапцева, начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення СНД МЗС Беларусі — начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД і Грузіі Сяргей Малуноў, часовы павераны ў справах Азербайджана ў Беларусі Нізамі Рустамаў.
«Цэнтр дазволіць нашым студэнтам і выкладчыкам адчуць атмасферу, культуру, дух народа Азербайджана для таго, каб мы ў далейшым маглі паспяхова вырашаць задачы развіцця супрацоўніцтва нашых краін, — адзначыла Наталля Лапцева. — Лінгвістычны ўніверсітэт, які ўдзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў па міжкультурнай камунікацыі, перш за ўсё якія працуюць у сферы эканомікі, знешняй палітыкі і дыпламатычных адносін, зараз атрымае новы віток развіцця ў падрыхтоўцы спецыялістаў, якія абавязкова ўнясуць свой істотны ўклад у паглыбленне адносін паміж нашымі краінамі».
Пасля ўрачыстага адкрыцця цэнтра адбыўся круглы стол «Беларусь і Азербайджан: гісторыя, сучаснасць і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва», прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.
Удзельнікі гаварылі пра гісторыю ўзнікнення і развіцця дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага, прамысловага, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі, культуры, абмяркоўваўся мультыкультуралізм і талерантнасць як асноватворныя прынцыпы Азербайджанскага грамадства, а таксама існаванне моўнай асобы ў полікультурным, мультылінгвальным і шматэтнічным грамадстве.

Звязда, 13 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/3/71004
Текущая дата: 23.11.2024