Белорусский портал в Казахстане

Саюзныя парламентарыі прапануюць стварыць падручнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны



Гэта ініцыятыва абмяркоўвалася 12 сакавіка ў Арэнбургу на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, культуры, навуцы і гуманітарных пытаннях, паведамілі ў прэс-службе сходу.

Члены камісіі рэкамендавалі Міністэрству адукацыі Беларусі і Міністэрству адукацыі і навукі Расіі абмеркаваць гэта пытанне на сумесным пасяджэнні калегій і далучыць саюзных парламентарыяў да ўдзелу ў рабочай групе па распрацоўцы вучэбнага дапаможніка.

На пасяджэнні парламентарыі абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, у тым ліку правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У планах дэпутатаў - удзел у правядзенні ўрокаў мужнасці ў навучальных установах Беларусі і Расіі і ўрачыстых мерапрыемствах. Акрамя таго, у праграму 10-га фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", які штогод праводзіцца па ініцыятыве Парламенцкага сходу ў Растове-на-Доне, будзе ўключаны конкурс патрыятычнай песні.

12 сакавіка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/32/30061
Текущая дата: 26.12.2024