Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
У прыватнасці, зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 1043 навучэнцаў. Стыпендыі фонду на першы семестр 2014/2015 навучальнага года назначаны 182 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі ў памеры Br825 тыс. кожная.
Грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 34 пераможцы розных міжнародных алімпіяд.
Таксама грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы міжнародных студэнцкіх алімпіяд, турніраў і конкурсаў, а таксама рэспубліканскіх алімпіяд прафесійнага майстэрства і конкурсаў.
Заахвочвальнымі прэміямі адзначаны 246 педагагічных, навуковых работнікаў і іншых асоб, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё адораных вучняў і студэнтаў па выніках 2013/2014 навучальнага года.
Акрамя таго, аказана фінансавая падтрымка 2-м навуковым таварыствам вучняў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы.
Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з`яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных вучняў і студэнтаў, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця іх здольнасцей.
31 снежня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
31 снежня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/33/28829
Текущая дата: 26.12.2024