Міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі парафіравана 10 чэрвеня ў Варшаве падчас польска-беларускіх кансультацый паміж МЗС.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар дэпартамента грамадскай і культурнай дыпламатыі МЗС Польшчы Томас Сераціч і пасол Беларусі ў гэтай краіне Аляксандр Авяр`янаў, паведамляе прэс-служба польскага дыпламатычнага ведамства.
Пагадненне рэгламентуе, у прыватнасці, выкладанне ў Беларусі польскай мовы, зазначаецца ў рэлізе.
Сярод іншых тэм перамоў былі консульскія пытанні, трансмежавае эканамічнае супрацоўніцтва, адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю праз прызму адносін паміж Варшавай і Мінскам, становішча польскай меншасці ў Беларусі і беларускай — у Польшчы, гістарычны дыялог.
"Спадзяёмся, што сённяшняя сустрэча істотна наблізіць нас да вырашэння двухбаковых праблем, тым больш што ў апошнія месяцы мы адзначаем пазітыўную дынаміку нашых адносін. У нас склалася ўражанне, што Беларусь гатова да найхутчэйшага канструктыўнага супрацоўніцтва і дыялогу, у тым ліку па самых цяжкіх і балючых тэмах", — заявіла намеснік міністра замежных спраў Польшчы Катажына Пелчыньска-Наленч, якая ўзначальвала польскую дэлегацыю (беларускую — намеснік кіраўніка МЗС Алена Купчына).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/36/26237
Текущая дата: 27.12.2024