Аб гэтым расказаў 27 лютага на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства адукацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч.
Паводле слоў намесніка міністра, бюджэт сферы адукацыі ў цэлым дае магчымасць забяспечыць стабільнае функцыянаванне галіны. У поўным аб`ёме фінансуюцца сацыяльна абароненыя артыкулы - заработная плата з налічэннямі, стыпендыі, арганізацыя харчавання, іншыя трансферты.
"Аналіз сярэднямесячнай зарплаты педагагічных работнікаў за некалькі гадоў паказвае, што адносна ўзроўню заработнай платы ў іншых галінах эканомікі яе тэмпы росту адстаюць, і гэта пытанне неабходна вырашаць у бліжэйшы час", - сказаў Васіль Будкевіч.
Ён падкрэсліў, што ў аснове новых прапаноў па павелічэнню заработнай платы, якія распрацоўваюцца ў ведамстве, "прывядзенне ўзроўню зарплаты педагагічных работнікаў у адпаведнасць з асабістым укладам у павышэнне якасці адукацыі". Адпаведныя крытэрыі, якія дадуць магчымасць кіраўнікам устаноў адукацыі ажыццяўляць такія выплаты, прадстаўлены для разгляду ў рэгіёны.
Па выніках работы за 2012 год сярэдняя зарплата па галіне склала Br2 млн. 769 тыс., што складае 74 працэнты ад сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы, або $332. Сярэднямесячная заработная плата педагагічных работнікаў у 2012 годзе склала Br3 млн. 59 тыс. (81,8 працэнта), настаўнікаў - Br3 млн. 279 тыс. (87,7 працэнта), прафесарска-выкладчыцкага складу - 4 млн. 872 тыс. (130,3 працэнта). Самая высокая сярэдняя зарплата педагагічных работнікаў зафіксавана ў Мінскай вобласці - Br3 млн. 245 тыс. і Магілёўскай - Br3 млн. 214 тыс. Самая нізкая адзначана ў Гродзенскай - Br2 млн. 882 тыс. і Брэсцкай абласцях - Br2 млн. 943 тыс.
Пры гэтым Васіль Будкевіч адзначыў, што з 1 студзеня 2010 года па 1 студзеня 2013 года памер тарыфнай стаўкі першага разраду змяняўся 7 разоў. З 1 студзеня 2012 года павышаны на 50 працэнтаў тарыфныя аклады педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія не маюць вучонай ступені і вучонага звання. А пастановай Мінадукацыі ад 26 лістапада 2012 года нумар 132 вызначана даплата за кожнае дзіця звыш устаноўленых норм знаходжання выхаванцаў у адпаведнай групе дзіцячых садоў - для выхавальнікаў (15 працэнтаў акладу), памочнікаў выхавальніка (10 працэнтаў). Акрамя таго, у 2010-2012 гадах прыняты новыя, унесены змяненні і дапаўненні ў нарматыўныя прававыя акты па пытаннях арганізацыі і аплаты працы педагагічных работнікаў.
27 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/47/19635
Текущая дата: 25.12.2024