Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Таджыкістан выказаліся за актывізацыю кантактаў паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі дзвюх краін



Пра гэта было заяўлена на пасяджэнні таварыства дружбы "Таджыкістан — Беларусь", якое прайшло 11 студзеня ў Душанбэ.

Беларусь і Таджыкістан выказаліся за развіццё двухбаковага культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, у тым ліку за актывізацыю кантактаў паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі дзвюх краін.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, у мерапрыемстве ўдзельнічала пасол Беларусі ў Таджыкістане Вольга Гаўрук.

На пасяджэнні былі падведзены вынікі працы таварыства ў 2012 годзе і акрэслены асноўныя кірункі дзейнасці на 2013 год.

Таварыства дружбы "Таджыкістан — Беларусь" было ўтворана 1 студзеня 2011 года на базе Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М.С.Асімі.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/48/18839
Текущая дата: 25.12.2024