Белорусский портал в Казахстане

Эксперты працуюць над папраўкамі да пагаднення аб супрацоўніцтву па фарміраванні адзінай адукацыйнай прасторы Садружнасці



19—20 верасня ў Мінску эксперты краін СНД працуюць над праектам пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве па фарміраванні адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы Садружнасці.

Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, пагадненне аб супрацоўніцтве па фарміраванні адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў было падпісана ў 1997 годзе. Яно прадугледжвае стварэнне механізмаў каардынацыі інтэграцыйных працэсаў у галіне адукацыі, падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў, забеспячэнне свабоднага доступу да вучэбнай і навукова-тэхнічнай інфармацыі, распрацоўку неабходнай прававой базы па пытаннях узаемадзеяння ў галіне адукацыі, устанаўлення патрабаванняў і механізму прызнання эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі, навуковых ступеняў і званняў.

Большасць паправак датычыцца палажэння аб Савеце па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, якое з`яўляецца неад`емнай часткай пагаднення. Праектам пратакола ўдакладняюцца задачы, функцыі, парадак фарміравання і арганізацыі працы савета. Так, пасля прыняцця паправак у задачы савета будуць уваходзіць далейшае развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, садзейнічанне падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў, арганізацыя ўзаемадзеяння з міжнароднымі, рэгіянальнымі, нацыянальнымі адукацыйнымі аб`яднаннямі і асацыяцыямі, прапаганда вопыту краін Садружнасці па развіцці нацыянальных сістэм адукацыі.

У склад савета, акрамя кіраўнікоў органаў дзяржаўнай улады, што займаюцца пытаннямі адукацыі, і кіраўнікоў органаў атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, прапануецца ўключыць з правам дарадчага голасу кіраўніка яго сакратарыята і прадстаўніка Выканкама СНД. Старшынства ў савеце будзе ажыццяўляцца на працягу года кожнай дзяржавай Садружнасці па чарзе ў парадку рускага алфавіта назваў краін.

Плануецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве па фарміраванні адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы СНД будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/51/16522
Текущая дата: 24.12.2024