Белорусский портал в Казахстане

1 лістапада ў Мінску пройдзе Міжнародны кангрэс па інфарматыцы



Вучоныя з розных краін і прадстаўнікі ЮНЕСКА возьмуць удзел у Міжнародным кангрэсе па інфарматыцы, які пройдзе 1 лістапада ў ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Арганізатарамі форуму выступаюць БДУ, Аб`яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і навукова-тэхналагічная асацыяцыя "Інфапарк".

Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, у праграме кангрэса — пленарныя пасяджэнні і праца секцый па тэмах: абарона інфармацыі і камп`ютарны аналіз звестак; інтэлектуальныя інфармацыйныя сістэмы; інфармацыйна-камунікацыйныя інфраструктуры; інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі забеспячэння навукова-адукацыйнага асяроддзя; камп`ютарныя тэхналогіі ў прыборабудаванні; аптымізацыя і надзейнасць інфармацыйных сістэм; паралельная і размеркаваная апрацоўка звестак, шматпрацэсарныя сістэмы і сеткі; праграмная інжынерыя; распазнаванне вобразаў, інфармацыйныя сістэмы кіравання; тэарэтычная інфарматыка; лічбавыя медыятэхналогіі.

Удзельнікамі міжнароднай сустрэчы будуць вучоныя з Беларусі, Германіі, В`етнама, Іспаніі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, ЗША і Францыі.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/57/10248
Текущая дата: 17.05.2024