Белорусский портал в Казахстане

Масавая бойка студэнтак адбылася ў Актобе (былы Акцюбінск), на захадзе Казахстана



Па паведамленні інфармагенцтваў, навучэнкі двух мясцовых каледжаў не падзялілі хлопца.

Як расказалі відавочцы, у бойцы ўдзельнічала каля 40 дзяўчат. Яны вучацца на другім курсе, гэта будучыя бухгалтары, фінансісты, спецыялісты нафтавай галіны.

Каледжы дзейнічаюць пры двух мясцовых універсітэтах (імя Баішава і імя Жубанава). Хлопец, з-за якога біліся дзяўчаты, як сцвярджаюць, з`яўляецца пазашлюбным сынам вядомага ў краіне алігарха. Паліцыя падрабязнасці не паведамляе, але факт масавай бойкі пацвярджае.

Звязда, 14 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/59/9844
Текущая дата: 23.12.2024