Белорусский портал в Казахстане

На падтрымку таленавітай моладзі — Br1,1 млрд



На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2011 годзе выдзелена Br1,1 млрд. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая.

Гэтыя сродкі будуць накіраваны на матэрыяльнае заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выстаў, іншых мерапрыемстваў па выяўленні і прапагандзе творчасці маладых талентаў, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў, абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю і іншыя мэты, звязаныя з пошукам, прафесійнай падрыхтоўкай і ўдасканаленнем майстэрства юных талентаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі аб выдзяленні Br154,92 млн са сродкаў фонду на выплату прэмій, гранд-прэмій і стыпендый фонду, аказанне матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, набыццё сцэнічных касцюмаў, музычных інструментаў, накіраванне студэнтаў і магістрантаў на стажыроўкі ў ВНУ Расійскай Федэрацыі.

Як адзначылі ў прэс-службе, прынятае рашэнне дасць магчымасць забяспечыць адрасную дзяржаўную падтрымку таленавітай моладзі, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення і развіцця юных талентаў.

Звязда
25 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/62/6697
Текущая дата: 23.12.2024