Дзякуючы дызайнерам японскія студэнты могуць спакойна спаць на лекцыях, прыкрыўшыся новай распрацоўкай — вачыма, прылепленымі на павекі. Навінка называецца Eyelіd Stіckers і ўяўляе сабой выдатна прамаляваныя і, галоўнае, шырока расплюшчаныя вочы, якія лёгка наляпіць на верхнія павекі.
Студэнты, якія набылі сабе навінку і выкарысталі яе, засталіся задаволенымі: выкладчыкі нічога не заўважылі, удалося выспацца як след. Адзінае але: вочы пакуль выпускаюцца ва "ўсходнім варыянце". Але натхнёныя поспехам вытворцы гавораць, што ў найбліжэйшы час з`явяцца і еўрапейскія распрацоўкі — рознай формы і колеру. Так што "спі спакойна, дарагі таварыш!"
Звязда
29 студзеня 2011
Звязда
29 студзеня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/65/4072
Текущая дата: 23.12.2024