Белорусский портал в Казахстане

Прыярытэт расійскай, а не беларускай



На цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) сёлета зарэгістраваліся больш за 172 тыс. абітурыентаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) Міністэрства адукацыі Беларусі. Колькасць зарэгістраваных абітурыентаў ніжэйшая, чым у мінулым годзе.

Нагадаем, у 2009 годзе на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася больш за 175 тыс. абітурыентаў. Няяўка на іспыты абітурыентаў склала каля 2—3%.

Найбольшая колькасць абітурыентаў традыцыйна зарэгістравалася на тэст па матэматыцы — больш за 118 тыс. чалавек.

У 2009 годзе тэст па матэматыцы здавалі больш за 116 тыс. абітурыентаў.

На тэставанне па расійскай мове зарэгістравалася больш за 105 тыс. чалавек (110 тыс. — у 2009 годзе). Тэст па беларускай мове выказалі жаданне здаваць 67 тыс. чалавек,

па фізіцы — больш за 52 тыс., па біялогіі — больш за 32 тыс., па англійскай мове — больш за 32 тыс., па гісторыі Беларусі — больш за 25 тыс., па хіміі — больш за 18 тыс. абітурыентаў.

Прайсці тэст па грамадазнаўстве плануюць больш за 12 тыс. абітурыентаў, па геаграфіі — 2,5 тыс., па Сусветнай гісторыі найноўшага часу — больш за 2 тыс., па нямецкай мове — каля 6 тыс., па іспанскай — каля 1,5 тыс., па французскай — каля 1,7 тыс. чалавек.

У РІКВ адзначылі, што сёлета рэгістрацыя на ЦТ прайшла «спакойна, без ажыятажу». Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая прымяняецца ў 46 з 73 пунктаў рэгістрацыі, дазволіла павысіць якасць сервісу пры рэгістрацыі на ЦТ. Плануецца, што гэта сістэма будзе ўкаранёная ў наступным годзе ва ўсіх пунктах рэгістрацыі на ЦТ.

Нагадаем, ЦТ у Беларусі пройдзе з 14 па 30 чэрвеня. Першы тэст, па беларускай мове, пройдзе 14 чэрвеня.

15 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць тэст па рускай мове, 17 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 18 чэрвеня — па геаграфіі, 20 чэрвеня — па матэматыцы, 22 чэрвеня — па грамадазнаўстве, 24 чэрвеня — па Сусветнай гісторыі найноўшага часу, 25 чэрвеня — па фізіцы, 27 чэрвеня — па біялогіі, 29 чэрвеня — па замежных мовах, 30 чэрвеня — па хіміі. Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца ўсім абітурыентам, якія здалі тэст на 1 бал і болей.

3 чэрвеня 2010    Таццяна Дарашчонак     БелаПАН



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/68/858
Текущая дата: 23.11.2024