Гэта адбылося падчас яе паездкі ў аграгарадок Рэчкі з мэтай наведвання адной з перадавых аграгаспадарак Магілёўскага раёна ЗАТ «Агракамбінат «Зара».
Спікер верхняй палаты парламента азнаёмілася з вытворчасцю, сустрэлася з працоўным калектывам, а таксама знайшла хвілінку наведаць спартыўную залу мясцовага Дома культуры, дзе праходзіў турнір паміж школамі з вёскі Бракава і аграгарадка Рэчкі. Дзеці з задавальненнем скарысталіся магчымасцю задаць пытанні Наталлі Качанавай. Іх цікавіла, якімі дасягненнямі яна ганарыцца, якое будучае ў Беларусі, якія кніжкі яна чытае, ці верыць у цуды, як стаць сябрам Савета Рэспублікі. Высокая госця з задавальненнем адказала на ўсё, што цікавіла старшакласнікаў, і прапанавала ім больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці і любіць сваю краіну.
— Яна такая, якой мы самі яе стварылі, — падкрэсліла яна. — Трэба памятаць, што наша Беларусь павінна быць незалежнай і міралюбнай. Мы яе любім і вельмі ёй ганарымся. Галоўнае, яе захаваць. І ад кожнага з нас тут шмат чаго залежыць.
Нэлі Зігуля
Звязда, 6 красавіка 2022
Звязда, 6 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/8/64494
Текущая дата: 23.12.2024