Пра гэта паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Прафарыентацыйная акцыя для навучэнцаў выпускных класаў школ «Дзень з прадпрыемствам» стартуе ў Мінску 26 студзеня на ААТ «Мінскі трактарны завод». Яе мэта — папулярызацыя працоўных прафесій сярод навучэнскай моладзі, якая завяршае школьнае навучанне.
Завод наведаюць навучэнцы 11-х класаў сталічнай школы № 98. Дзецям раскажуць пра гісторыю прадпрыемства, пакажуць цэхі, пазнаёмяць з работнікамі, дапамогуць ацаніць перспектывы магчымага працаўладкавання.
Плануецца, што ў далейшым «Дні з прадпрыемствам» будуць праведзены таксама на ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», ЗАТ «Атлант», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» і іншых прадпрыемствах.
Звязда, 26 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-410/9/63114
Текущая дата: 23.12.2024