Расійская сталіца падвергнулася масавай атацы беспілотнікаў раніцай 10 лістапада.
У мясцовых аэрапортах былі ўведзеныя абмежаванні. Пры гэтым Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў звычайным рэжыме, адмены рэйсаў з Масквы няма.
У паветранай гавані таксама ўдакладнілі, што рэйс у Дамадзедава на 10:00 вылецеў з Мінска.
Як паведамілі ў Расавіяцыі, у дадзены момант абмежаванні на прыём і выпуск паветраных судоў у аэрапортах Шарамеццева, Дамадзедава і Жукоўскі знятыя.
Звязда, 10 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/1/75793
Текущая дата: 23.12.2024