Белорусский портал в Казахстане

«Мінсктранс» запускае рэйс з Мінска ў Мюнхен



З 6 снежня дзяржаўны перавозчык «Мінсктранс» запускае новы міжнародны рэйс у Мюнхен. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Аўтобусы будуць рухацца па маршруце «Мінск — Мюнхен» праз Берлін і Нюрнберг.

Яны будуць адпраўляцца па пятніцах ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску ў 12:00. Зваротны рэйс з Мюнхена будзе арганізаваны па нядзелях у 13:00.

Звязда, 13 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/1/75835
Текущая дата: 23.12.2024