Белорусский портал в Казахстане

Дзевяты этап "Дакара" адменены з-за меркаванняў бяспекі



У ходзе восьмага этапа ралі-рэйда Вязовіча адсунулі на чацвёртае месца ў агульным заліку грузавікоў.

Дзевяты этап ралі-рэйда "Дакар 2018", які праходзіць у Паўднёвай Амерыцы, адменены з-за моцных ліўняў, паведаміла прэс-служба гонкі.

У панядзелак экіпажы павінны былі ў гоначных умовах пераадолець маршрут паміж гарадамі Тупіза і Сальта, цяпер жа ўсе ўдзельнікі праедуць адлегласць да наступнага бівуака караванам.

Пасля восьмага этапу ў заліку грузавікоў па-ранейшаму лідзіруе Эдуард Нікалаеў на Камазе, другім ідзе Фрэдэрыка Вілагра (Iveco), чэх Марцін Мачык на Liaz адсунуў беларуса Сяргея Вязовіча на чацвёрты радок. Два іншых экіпажа "МАЗ-СПОРТаўта", Аляксандра Васілеўскага і Сяргея Вішнеўскага займаюць 15 і 17 радкі генеральнай класіфікацыі.

У заліку пазадарожнікаў тройка лідараў не змянілася-на першым месцы іспанец Карлас Сайнс, на другім — катарец Насер Аль-Аційя, на трэцім-француз Стэфан Петэрансель.

У заліку матацыклаў першы радок за французам Адрыянам ван Б`юерэнам, другім ідзе аргентынец Кевін Бенавідэс, трэці — аўстрыйскі гоншчык Маціяс Уокнер.

У квадрацыклістаў першае месца займае чыліец Ігнасіа Касаль, другое і трэцяе месцы —у гоншчыкаў з Аргентыны Джэрэмайі Ферыёлі і Нікаласа Кавіджыласіё.

Дзясяты этап гонкі стартуе ў аўторак і пройдзе паміж гарадамі Сальта і Белен.

Мінск, 15 студзеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/102/42121
Текущая дата: 15.11.2024