Жыхар Гомельскага раёна быў затрыманы за спробу даць хабар супрацоўніку ДАІ.
Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Volkswagen 19 лістапада на дарозе Гомель — Урыцкае, за рулём знаходзіўся 47-гадовы мужчына, у якога не было тэхагляду на машыну.
Як паведамілі ў МУС, кіроўца, каб пазбегнуць вялікага штрафу, прапанаваў міліцыянеру грошы, паклаўшы некалькі купюр паміж сядзеннямі.
Мужчыну затрымалі, у дачыненні да яго была распачата справа па ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (дача хабару).
Sputnik, 23 лістапада 2017
Sputnik, 23 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/104/41276
Текущая дата: 15.11.2024