Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі плануецца перагледзець адказнасць за перавышэнне скорасці і забытыя правы



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адказнасць за перавышэнне скорасці і забытыя дома вадзіцельскія правы плануецца перагледзець у праекце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў. Па прапановах МУС плануецца перапрацаваць шэраг артыкулаў.

У прыватнасці, плануецца адмяніць прыцягненне да адказнасці за забытыя дома вадзіцельскія правы і ўраўнаваць адказнасць парушальнікаў скораснага рэжыму на дарозе.

"Тыя, хто пастаянна прыцягваецца да адказнасці за выяўленыя фотафіксацыяй правапарушэнні, знаходзяцца ў больш "прывілеяваным" становішчы ў параўнанні з тымі людзьмі, перавышэнне скорасці якіх было паўторна выяўлена супрацоўнікамі ДАІ. У апошнім выпадку асоба можа быць пазбаўлена вадзіцельскіх правоў у адпаведнасці з ч.4 арт.18.13 КоАП. Таму ж, хто неаднаразова перавысіў скорасць на істотныя значэнні, і гэта зафіксавана камерамі, назначаецца толькі штраф у адпаведнасці з ч.5-8 арт.18.13 (перавышэнне скорасці руху). Таму праектамі ч.3 і 4 арт.18.13 КоАП адказнасць ураўноўваецца - трэцяя частка гэтага артыкула будзе дзейнічаць толькі пры перавышэннях ад 30 да 40 км/гадз. І пагражаць гэта будзе толькі штрафам. Паўторнасць жа ў чацвёртай частцы прапануецца адмяніць і, адпаведна, не пазбаўляць за яе вадзіцельскага пасведчання", - адзначылі ў прэс-службе.

Па прапанове праваахоўнікаў прапануецца выключыць з КоАП арт.18.18 (кіраванне транспартным сродкам асобай, не маючай дакументаў, прадугледжаных правіламі дарожнага руху). Адказнасць за названае правапарушэнне будзе рэгулявацца ч.5 арт.18.22 КоАП (парушэнне іншых правіл дарожнага руху).

Яна прадугледжвае менш строгае спагнанне - папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні (1 БВ - Br23). У адпаведнасці з дзеючай нормай забытыя дома вадзіцельскія правы могуць прывесці да папярэджання або штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.

Таксама па прапанове МУС ініцыіруецца новая версія арт.18.17 (парушэнне правіл дарожнага руху, што прывяло да прычынення пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, пашкоджанне транспартнага сродку або іншай маёмасці) КоАП. У параўнанні з дзеючай рэдакцыяй Кодэкса выключаецца спецыяльная норма адносна парушэнняў, якія прывялі толькі да матэрыяльнага ўрону.

Пры гэтым адказнасць можа надыходзіць па агульнай норме КоАП, якая прадугледжвае адказнасць за канкрэтнае парушэнне правіл дарожнага руху.

"Захоўваецца адказнасць за парушэнне ПДР, якое прывяло да лёгкіх траўмаў. Пры гэтым умовай пачатку адміністрацыйнага працэсу за такое правапарушэнне застаецца выказанае ва ўстаноўленым парадку патрабаванне пацярпелага. Акрамя таго, артыкул дапаўняецца заўвагай, згодна з якой парушэнне ПДР, якое прывяло да ДТЗ, не з`яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, калі ў адпаведнасці з законам вадзіцель мае права не паведамляць аб аварыі ў ДАІ", - праінфармавалі ва ўрадзе.

Рэалізацыя гэтых прапаноў накіравана на забеспячэнне суразмернасці адказнасці цяжару ўчынку, а таксама на выключэнне канкурэнцыі норм аб адказнасці за парушэнне ПДР. Прапанаваныя карэкціроўкі таксама дадуць магчымасць выключыць залішняе дзяржаўнае адміністраванне і звязаныя з ім расходы ў выпадках, калі пытанні пакрыцця маёмаснай шкоды вырашаюцца ўдзельнікамі ДТЗ самастойна.

Актуальнасць гэтага пытання пацвярджаецца тым, што цяпер амаль 25 працэнтаў страхавых выплат па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў праводзяцца на падставе так званых еўрапратаколаў.

24 кастрычніка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/105/40933
Текущая дата: 15.11.2024