З прапановай спраектаваць адпаведныя станцыі метро ў Ханоі і Хашыміне сіламі беларускіх спецыялістаў выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 червеня на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам В`етнама Чан Дай Куангам.
"Да ўдзелу ў інфраструктурных праектах па будаўніцтве метро, тунэляў, распрацоўцы нафтавых і горных нетраў В`етнама могуць быць прыцягнуты беларускія спецыялісты з розных нашых кампаній", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што прадстаўніцтва кампаніі "Мінскметрапраект" ужо адкрыта і працуе ў В`етнаме.
"Яно гатова ўзяцца за праекты любой складанасці. Чаму б нам не спраектаваць станцыі метро "Мінская" ў Ханоі і "Беларуская" ў Хашыміне?" - прапанаваў Прэзідэнт Беларусі.
ААТ "Мінскметрапраект" падпісаны мемарандумы аб намерах па супрацоўніцтве з вядучай в`етнамскай праектнай арганізацыяй "Транспарт Інжынірынг Дызайн" у галіне праектавання ў В`етнаме метро, падземных тунэляў і пераходаў з удзелам беларускіх спецыялістаў, а таксама адной з буйнейшых в`етнамскіх будаўнічых кампаній Lung Lo Construction Corporation. У лютым 2017 года ў Ханоі адкрыта прадстаўніцтва ААТ "Мінскметрапраект".
Чакаецца рашэнне аб магчымасці заключэння дагавора з беларускім прадпрыемствам на распрацоўку рабочай дакументацыі на будаўніцтва падземнага ўчастка лініі метрапалітэна ў Ханоі.
27 чэрвеня 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/108/39898
Текущая дата: 15.11.2024