Сьледзтва па справе катастрофы MH17 знаходзіцца ў складанай фазе. Так паведаміла сем’ям ахвяраў галяндзкая пракуратура.
Сьледчыя наракаюць на супрацу з украінскімі і расейскімі сьледчымі ворганамі.
Амаль тры гады таму самалёт Malaysia Airlines зьбілі над усходняй Украінай. Загінула 298 чалавек. Большасьць зь іх была з Галяндыі.
Паводле сьледзтва, самалёт быў зьбіты ракетай БУК, якую запусьцілі з тэрыторыі, кантраляванай расейскімі сэпаратыстамі.
Паводле сьледзтва, самалёт быў зьбіты ракетай БУК, якую запусьцілі з тэрыторыі, кантраляванай расейскімі сэпаратыстамі.
Пракуратура паведаміла сем’ям ахвяраў, што ў яе ёсьць праблемы з атрыманьнем інфармацыі ад украінскіх спэцслужбаў, якія зафіксавалі шмат тэлефонных размоваў непасрэдна перад катастрофай. Аднак гэтыя дадзеныя датычаць украінскай бясьпекі і не зьяўляюцца часткай справы MH17.
Супрацу з Расеяй сьледчыя называюць «праблемнай». У 2014 годзе галяндцы папрасілі Расею перадаць ім запісы працы радараў у зоне катастрофы. Праз два гады Масква перадала дакумэнты, але гэтыя дадзеныя былі дасланыя з выкарыстаньнем лякальнага праграмнага забесьпячэньня без інструкцыі абслугоўваньня. Некалькі дзён таму галяндзкія сем’і ахвяраў абвясьцілі, што пададуць на Ўкраіну ў суд.
Сваякі абвінавачваюць Кіеў у тым, што ўлады не зачынілі паветраную прастору над Данбасам, калі там была небясьпечная сытуацыя.
Радыё Свабода, 16 траўня 2017
Сваякі абвінавачваюць Кіеў у тым, што ўлады не зачынілі паветраную прастору над Данбасам, калі там была небясьпечная сытуацыя.
Радыё Свабода, 16 траўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/109/39396
Текущая дата: 15.11.2024