Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, выступаючы 15 чэрвеня на сесіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы ў Мінску.
"У Расіі прапрацоўваюць умовы захавання бесперашкоднага перамяшчэння грамадзян Беларусі і Расіі. У апошнія дні зроблены рашучыя захады для таго, каб захаваць той парадак, які быў і раней", — сказаў ён.
Паводле слоў Рапоты, апошнім часам "паўсталі некаторыя складанасці" ў сувязі з пераводам у міжнародныя тэрміналы расійскіх аэрапортаў рэйсаў, якія прыбываюць з Беларусі.
Дзяржсакратар таксама выключыў магчымасць увядзення віз паміж Беларуссю і Расіяй на перыяд чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Расіі ў наступным годзе. "Гэта выключаецца, — падкрэсліў ён. — Наадварот, цяпер прапрацоўваецца пытанне забеспячэння яшчэ большай свабоды перамяшчэння для грамадзян трэціх краін. Я так мяркую, гэта пытанне яшчэ ў стадыі прапрацоўкі, але, мабыць, у нейкіх сітуацыях дастаткова будзе проста паказаць квіток, набыты на спаборніцтвы, з тым каб перасекчы мяжу".
15 мая Расія ў аднабаковым парадку змяніла тэхналогію абслугоўвання пасажыраў, якія ляцяць з Беларусі. Усе рэйсы ў расійскія гарады з унутраных тэрміналаў пераведзены ў міжнародныя сектары расійскіх аэрапортаў. Ажыццяўляецца таксама пагранічны кантроль паветраных суднаў і пасажыраў, якія прылятаюць з Беларусі і ляцяць назад. Для праходжання кантролю грамадзянам Беларусі і Расіі неабходна паказаць дакумент, які сведчыць іх асобу, а таксама пасадачны талон, што пацвярджае іх прылёт з Беларусі альбо вылет у Беларусь адпаведным авіярэйсам. Кантроль грамадзяне праходзяць па спецыяльна выдзеленых калідорах.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2017
Мінск, 15 чэрвеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/109/39694
Текущая дата: 15.11.2024