Белорусский портал в Казахстане

Чартары з Мінска ў албанскую Тырану і італьянскі Трыест могуць з`явіцца ў 2017 годзе



Аб гэтым паведамілі ў турыстычнай кампаніі, якая можа выступіць кансалідатарам рэйсаў.

Італія - традыцыйна адна з самых папулярных краін для пляжнага адпачынку беларусаў. Што датычыцца Албаніі, то пакуль гэты напрамак нельга назваць масавым, але адносна нізкія цэны ў параўнанні з іншымі напрамкамі могуць прывабіць беларусаў, лічаць спецыялісты.

Абодва чартарныя ланцужкі могуць стартаваць у чэрвені 2017 года. Заяўкі на выкананне чартараў ужо накіраваны на разгляд у авіякампанію "Белавія".

6 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/112/37902
Текущая дата: 23.06.2024