Пра гэта паведамілі ў кампаніі velcom, якая выступіла тэхнічным партнёрам каманды "МАЗ-СПОРТаўта".
Беларускі гоншчык Сяргей Вязовіч заняў чацвёртае месца на другім спецучастку ралі-рэйду "Дакар-2017", пакінуўшы на пазіцыі, што ніжэй, пераможцу леташняга марафону — "лятучага галандца" Жэрара дэ Роя.
Другі этап гонкі, нягледзячы на спякоту і складаную трасу, быў паспяховым для беларускіх гоншчыкаў. Экіпаж пад кіраваннем Вязовіча, стартаваўшы за два крокі ад першай дзясяткі, здолеў выбіцца наперад на хуткасных участках і паказаць чацвёрты час — 2 гадзіны 40 хвілін. Пераможцам заезду і лідарам гонкі стаў галандзец Марцін ван дэн Брынк на "Рэно", якому беларускі экіпаж прайграў прыблізна тры хвіліны. У агульным заліку Вязовіч падняўся на шостае месца і адстае ад самога хуткага экіпажа на 4 хвіліны.
"МАЗ" Аляксея Вішнеўскага скончыў другі этап на 18-м месцы і патраціў на праходжанне спецучастка прыблізна 2 гадзіне 52 хвіліны, ён прайграў галандцу амаль 15 хвілін. У генеральнай класіфікацыі беларускі экіпаж размясціўся на 21-й пазіцыі, адстаючы ад лідара гонкі прыкладна на 20 хвілін.
Аляксандр Васілеўскі скончыў ралі-заезд на 23-м радку. Яго час — звыш 2 гадзін 55 хвілін, а адставанне ад пераможцы этапу — прыблізна 18 хвілін. Па суме этапаў экіпаж займае 22-е месца, ад першага месца яго аддзяляе прыблізна 22 хвіліны.
"На трасе было вельмі горача — недзе 45 градусаў. У машынах прадугледжаныя кандыцыянеры, але ў некаторых экіпажаў яны выходзяць з ладу, і тады кабіна можа прагравацца да стану апарні, — сказаў пілот Аляксей Вішнеўскі. — Другі спецучастак прайшлі роўна, без асаблівых прыгод. З самага старту ўзялі добры тэмп. Перашкаджалі джыпы, якія пылілі наперадзе, але некалькі аўтамабіляў удалося абагнаць. У некаторых экіпажаў награваецца рухавік, выходзяць з ладу іншыя сістэмы. але гоначны "МАЗ" не падвёў, так што час на спецучастке практычна не страцілі".
Трэці этап пройдзе паміж двума аргенцінскімі гарадамі. Гоншчыкаў чакае доўгі ліязон, пасля чаго арганізатары прадугледзелі для грузавікоў горны спецучастак працягласцю 199 км. Экіпажам трэба будзе падняцца на вышыню прыблізна 5 тыс. метраў над узроўнем мора, перасекчы рэчышчы рэк і пераадолець мноства іншых перашкод.
На "Дакар" беларусы прывезлі два абноўленыя спорткары "МАЗ". Гоначныя аўтамабілі аснашчаныя 12,5-літровымі маторамі магутнасцю 930 к. с., якія створаныя чэшскай камандай Buggyra. Канструкцыя грузавіка стала больш надзейнай, а ў салоне з`явіўся кандыцыянер. У аўтамабілі таксама ўбудаваная сістэма круіз-кантролю. Экіпаж Васілеўскага вядзе грузавік папярэдняга пакалення з агрэгатам Тутаеўскага маторнага завода.
Мінскі аўтазавод удзельнічае ў марафоне "Дакар" ужо ў шосты раз. Фінансавым партнёрам заводскай каманды "МАЗ" выступае "Альфа-Банк", тэхнічным — velcom, які забяспечвае гоншчыкам бясплатны роўмінг падчас ралі. Ралі-рэйд праходзіць з 2 па 14 студзеня па тэрыторыях трох краін — Аргенціны, Балівіі і Парагвая.
Працягласць маршруту складае прыкладна 9 тыс. км. У класе грузавікоў у ралі бяруць удзел 50 экіпажаў. Асноўнымі канкурэнтамі беларусаў выступаюць КАМАЗ, Iveco, MAN, Renault і Tatra.
Працягласць маршруту складае прыкладна 9 тыс. км. У класе грузавікоў у ралі бяруць удзел 50 экіпажаў. Асноўнымі канкурэнтамі беларусаў выступаюць КАМАЗ, Iveco, MAN, Renault і Tatra.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2017
Мінск, 4 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/113/38326
Текущая дата: 15.11.2024