Белорусский портал в Казахстане

На мяжы з Літвой і Латвіяй у чэргах на выезд стаяць каля 900 грузавікоў



Чэргі з соцень грузавых аўтамабіляў зноў утварыліся на выездзе з Беларусі ў літоўскім і латвійскім напрамках.

Паводле аператыўных звестак Дзяржпагранкамітэта на 12.00 17 снежня, сваёй чаргі перасячы мяжу чакаюць амаль 900 велікагрузаў.

Больш за ўсё грузавікоў стаіць ў пункце пропуску "Каменны Лог" на мяжы з Літвой — каля 300 фур, у "Катлоўцы" стаяць 80 грузавікоў.

Што да легкавога транспарту, то найбольшая чарга назіраецца таксама ў пункце пропуску "Каменны Лог" — тут стаяць 100 аўтамабіляў.

Напярэдадні, 16 снежня, Дзяржпагранкамітэт Беларусі разлічваў, што рух аўтатранспарту ў пунктах пропуску "Каменны Лог" і "Катлоўка" будзе паскораны. Затрымка руху і вялікая колькасць транспарту звязаныя з тэхнічнымі збоямі ў працы літоўскіх сістэм кантролю, патлумачылі беларускія памежнікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/115/38025
Текущая дата: 15.11.2024