Белорусский портал в Казахстане

Больш за 70 дадатковых паяздоў назначана ў дні калядных і навагодніх свят



Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

"Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у дні калядных і навагодніх свят. Назначана больш за 70 дадатковых паяздоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній", - растлумачылі ў БЧ.

У міжнародных зносінах будуць дадаткова курсіраваць 40 паяздоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск - Масква - Мінск, Брэст - Масква - Брэст, Калінінград - Масква - Калінінград і Баранавічы - Масква - Баранавічы.

У міжрэгіянальных зносінах у навагоднія святы дадатковыя паязды назначаны па маршрутах: Мінск - Брэст - Мінск, Гомель - Мінск - Гомель, Магілёў - Мінск - Магілёў, Гродна - Мінск - Гродна.

Па найбольш папулярных у пасажыраў напрамках у святочныя дні будуць дадаткова курсіраваць паязды здвоенымі саставамі: нумар 708/707 Мінск - Гомель адпраўленнем з Мінска 30 і 31 снежня, 1 і 2 студзеня, з Гомеля - 31 снежня, 1, 2 і 3 студзеня; нумар 701/702 Мінск - Брэст адпраўленнем з Мінска 2 студзеня, з Брэста - 3 студзеня; нумар 716/715 Мінск - Гомель адпраўленнем з Мінска і Гомеля 2 студзеня; нумар 710/709 Мінск - Гомель адпраўленнем з Мінска і Гомеля 30 снежня і 1 студзеня.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення назначаных дадатковых паяздоў можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах службаў даведак.

"Беларуская чыгунка прадоўжыць работу па назначэнні дадатковых паяздоў на перыяд навагодніх і калядных свят з улікам росту пасажырапатоку", - падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

30 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/115/38265
Текущая дата: 27.12.2024