Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе (МКАД-2). Сімвалічную стужку перарэзаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Урачыстая цырымонія пачалася пазней, чым планавалася. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што раніцай сустракаўся з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам.
"Калі Прэзідэнт Украіны прысылае другога прэзідэнта, то, вядома, трэба было сустрэцца і пагаварыць з ім. Таму мы з раніцы займаліся праблемамі, якія аб`ядноўваюць Украіну і Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Размаўляючы з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый-падрадчыкаў, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ім за праведзеную работу. Паводле яго слоў, траса атрымалася прыгожая і надзейная.
"Пройдзе шмат гадоў, і мы будзем ганарыцца тым, што пабудавалі такую дарогу", - перакананы Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што цяпер вядуцца дарожна-будаўнічыя работы на гродзенскім напрамку.
"Я вельмі хацеў, каб Сусветны банк прафінансаваў гэту дарогу. Вядома, яны пазычаюць грошы, але грошы недарагія - гэта нам выгадна. Але для мяне было важна захаваць працоўныя калектывы і каб нашы будаўнічыя трэсты атрымалі работу. Работу за гэтыя еўрапейскія або сусветныя грошы. Малайцы, выйгралі конкурс. Але, калі б мы не пабудавалі гэту дарогу, мы не мелі б гэтага падраду. А цяпер мы і заказчыкі, і падрадчыкі, таму што ў нас ёсць вопыт у будаўніцтве. Усе на ўзроўні Сусветнага банка прызналі, што мы будуем дарогу ў два-тры разы танней, чым такія дарогі будуюць нашы суседзі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Пасля сустрэчы з працоўнымі калектывамі Прэзідэнт праехаў па ўчастку трасы на сучаснай мадэлі гарадскога аўтобуса вытворчасці МАЗ, азнаёміўся з тэхнічнымі характарыстыкамі і добраўпарадкаваннем другой Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.
Агульная працягласць новай кальцавой вакол Мінска складае амаль 160 км. Прычым участак даўжынёй 88 км праходзіць у новым напрамку, а 72 км сумешчаны з існуючымі аўтамабільнымі дарогамі.
Пры праектаванні МКАД-2 улічана сетка аўтамабільных дарог, існуючая і перспектыўная жылая і дачная забудова, межы рэкрэацыйных зон, прыродаахоўных тэрыторый і мясцін, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць.
Будаўніцтва трасы ажыццяўлялася ў два этапы. Спачатку работы вяліся на ўчастку ад аўтадарогі М-3 Мінск - Віцебск да аўтадарогі М-6/Е28 Мінск - Гродна - граніца Польшчы (Брузгі), затым - на ўчастку ад аўтадарогі М-6/Е28 Мінск - Гродна - граніца Польшчы (Брузгі) да аўтадарогі М-1/Е30 Брэст (Казловічы) - Мінск - граніца Расіі (Рэдзькі).
Другая кальцавая аўтадарога пракладзена з максімальна магчымай аддаленасцю ад населеных пунктаў, садоўніцкіх таварыстваў і без зносу збудаванняў. Разліковая скорасць руху па трасе - 120 км/гадз.
Асаблівасцю будаўніцтва аўтамабільнай дарогі стала шырокае прымяненне цэментабетону для стварэння пакрыцця. Асноўнымі адрозненнямі такога пакрыцця ад асфальтавага з`яўляюцца павышаная даўгавечнасць дарожнага адзення, зніжэнне затрат на рамонт і ўтрыманне, магчымасць прымянення мясцовых дарожна-будаўнічых матэрыялаў.
22 снежня 2016, Дзяржынскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/116/38127
Текущая дата: 27.12.2024