Белорусский портал в Казахстане

ДАІ Мінска да пачатку навучальнага года вывучыць арганізацыю дарожнага руху каля школ



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Для папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей Дзяржаўтаінспекцыя Мінска праводзіць комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы вулічна-дарожнай сеткі да пачатку навучальнага года.

У Мінску новы навучальны год сустрэнуць у 248 установах агульнай сярэдняй адукацыі, 446 дашкольных установах, дзевяці раённых цэнтрах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

"Інспектары абследуюць усе ўстановы адукацыі сталіцы на прадмет арганізацыі дарожнага руху на прылеглай тэрыторыі, у тым ліку наяўнасць бяспечных падыходаў да школ, гімназій, дзіцячых садоў. ДАІ вывучыць наяўнасць тратуараў і пешаходных дарожак, арганізацыю транспартнага абслугоўвання школ, забеспячэнне прапускнога рэжыму, які выключае магчымасць доступу індывідуальных транспартных сродкаў", - расказалі ў прэс-службе.

Па кожнай установе будзе складзены акт абследавання ўстаноўленага ўзору. Асаблівую ўвагу дзяржаўтаінспектары ўдзеляць дзіцячым паліклінікам і цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У ДАІ звярнулі ўвагу вадзіцеляў на неабходнасць строга выконваць правілы праезду пешаходных пераходаў і скорасных рэжымаў у дваровых тэрыторыях.

"З улікам хуткага заканчэння летніх канікулаў будзьце гатовы да раптоўнага з`яўлення дзяцей на дарозе, асабліва паблізу дзіцячых устаноў, школ, кінатэатраў, паркаў, прыпынкаў грамадскага транспарту", - адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

10 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/117/36535
Текущая дата: 28.09.2024