Белорусский портал в Казахстане

Два самалёты сутыкнуліся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск



Два самалёты сутыкнуліся з-за непагоды ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэту інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе "Белавія".

Адзін з пашкоджаных самалётаў належыць "Белавія", другі, мяркуючы па фота відавочцаў, - грузавы. Праводзіцца праверка, пасажыраў там не было, сказалі ў прэс-службе.

У сваю чаргу ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск праінфармавалі, што ён працуе ў штатным рэжыме. У выніку парывістага ветру і дажджу ў аэравакзальным комплексе было выбіта некалькі акон. На гэты момант праводзіцца ліквідацыя выяўленых пашкоджанняў. Павалены таксама дрэвы і некаторыя рэкламныя канструкцыі.

"На тэрыторыі аэрапорта ніхто з наведвальнікаў, пасажыраў і работнікаў не пацярпеў", - падкрэслілі ў прэс-службе.

13 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/121/36297
Текущая дата: 15.11.2024