Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі зацверджана генеральная схема развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтадарогах



Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінтранса.

З мэтай далейшага развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі зацверджана генеральная схема развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах да 2020 года.

У генеральнай схеме адлюстраваны існуючыя аб`екты прыдарожнага сэрвісу (АЗС, пляцоўкі адпачынку, газазаправачныя станцыі, пункты харчавання, гасцініцы, СТА, мыйкі) на дарогах рэспубліканскага значэння з нумарацыяй "М" і "Р". Прыводзіцца пералік аб`ектаў сэрвісу, якія будуюцца і праектуюцца. Таксама для патэнцыйных інвестараў пазначаны аб`екты ўздоўж аўтадарог, якія прапаноўваюцца для размяшчэння.

Згодна з наяўным станам па генеральнай схеме цяпер у стадыі будаўніцтва знаходзіцца 90 розных відаў аб`ектаў сэрвісу, яшчэ 224 праектуецца. Для перспектыўнага пашырэння і будаўніцтва новых сэрвісных комплексаў прапаноўваюцца 475 аб`ектаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/123/35598
Текущая дата: 28.09.2024