Белорусский портал в Казахстане

Польшча да 2 жніўня ўвяла кантроль на граніцах



Польскія ўлады ў мэтах бяспекі часова ўвялі кантроль на граніцах у сувязі з маючым адбыцца самітам НАТА, які пройдзе ў сталіцы краіны 8-9 ліпеня, і Сусветнымі днямі моладзі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кантроль уведзены на граніцах з краінамі ЕС - Чэхіяй, Германіяй, Славакіяй, Літвой. Таксама прыпынена дзеянне норм мясцовага прыгранічнага руху з Калінінградскай вобласцю і ўкраінскімі прыгранічнымі тэрыторыямі.

Гэтыя меры будуць ажыццяўляцца на працягу месяца да 2 жніўня. Па заяве польскіх улад, ніякіх складанасцей у сувязі з пагранічным кантролем не чакаецца. Між тым польскі тэлеканал TVN24 паведаміў ужо аб чэргах на граніцах Расіі і Польшчы.

Паводле слоў відавочцаў, на расійскім баку граніцы чарга дасягае 1,5 км, час чакання каля 20 гадзін.

4 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/123/36171
Текущая дата: 26.12.2024